Лябедзька і Багданкевіч ідуць на выбары, каб зняцца
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў намеснік старшыні АГП Леў Марголін.
Усяго АГП вылучыць на выбары не менш за 50 так званых спікераў (кандыдатаў). Вылучацца будзе і старшыня партыі Анатоль Лябедзька, і пераважная бальшыня партыйнай Палітрады.
«Сёння-заўтра мы прызначым пазачарговы з’езд АГП для вылучэння нашых спікераў у якасці кандыдатаў у дэпутаты. Я думаю, што з’езд адбудзецца напрыканцы ліпеня. Таксама мы правядзем пасяджэнне палітрады для таго, каб вылучыць нашых кандыдатаў у склад акруговых камісій. Гэта такая даволі аб’ёмная справа. Абласныя рады таксама павінны вылучыць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій. Тыя з нашых спікераў, хто будзе фармаваць ініцыятыўныя групы, таксама гэта павінны зрабіць да сярэдзіны ліпеня. Мы рыхтуем матэрыялы, якімі будзем даводзіць людзям пра стан сённяшняй дэмакратыі ў краіне, пра адсутнасць рэальных выбараў. І пра тое, што сумленныя, празрыстыя выбары — гэта адзіны шлях да новай Беларусі, таксама да матэрыяльнага дабрабыту. Нам вельмі важна, каб наша думка прагучала найбольш аўтарытэтна з вуснаў такіх людзей, як Анатоль Лябедзька і Станіслаў Багданкевіч».
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула