БЕЛ Ł РУС

У Мінску будзе 20 выбарчых акругаў

19.06.2012 / 14:25

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прыняла сёння на пасяджэнні пастанову аб стварэнні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў пятага склікання.

Будзе 110 выбарчых акругаў — па колькасці дэпутатаў палаты прадстаўнікоў. Больш за ўсё акругаў у Мінску — 20. Далей ідуць Мінская і Гомельская вобласці — па 17 акругаў, затым Брэсцкая — 16, Віцебская — 14, Магілёўская і Гродзенская — па 13.

Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу складзе 64.597 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула