Валянціна Мацвіенка таксама выступае за ўвядзенне расійскага рубля
Спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка лічыць, што расійскі рубель мог бы стаць адзінай валютай Еўразійскага саюза.
Падумаць аб магчымым увядзенні адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе, які плануецца стварыць да 1 студзеня 2015 года, прапанаваў 15 чэрвеня прэм’
«Расійскі рубель мае больш устойлівы курс, ён карыстаецца прызнаннем у свеце і больш шырокай сферах хаджэння», — заявіла Мацвіенка 19 чэрвеня журналістам.
На яе думку, адзіная валюта неабходна для эфектыўнасці любога інтэграцыйнага аб’яднання, і для яе ўвядзення ў Еўразійскім саюзе няма ніякіх прававых або фінансавых перашкод.
«Адзіная валюта неабходна для таго, каб інтэграцыйнае аб’яднанне паўнацэнна функцыянавала, а не было дэкаратыўным», — сказала яна.
Спікер Савета Федэрацыі адзначыла, што канчатковае рашэнне па адзінай валюце прымуць кіраўнікі дзяржаў.