БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска гарэла кафэ «Эль-Памідора»

20.06.2012 / 18:19

ЯМ

дапоўнена

Агонь успыхнуў на кухні.

У цэнтры Мінска гарэла кафэ «Эль-Памідора». Яно знаходзіцца на вуліцы Чырвонай.

Як паведамляюць супрацоўнікі МНС на месцы здарэння, сігнал пра задымленне паступіў у 17.16. Адміністрацыя паспела вывесці 50 наведвальнікаў і персанал яшчэ да прыбыцця пажарных. Месца ўзгарання знаходзілася на кухні кафэ.

На месца інцыдэнту прыбыла каля 10 машын з пажарнымі. Узгаранне было ліквідавана.

Па стане на 18.20 на вуліцы Чырвонай адчуваецца пах гары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула