БЕЛ Ł РУС

Лаўроў абараняе Лукашэнку ад санкцый Еўропы

21.06.2012 / 09:54

Радыё Свабода

«Адпаведныя дэмаршы ўжо прадпрымаліся».

«Што тычыцца аднабаковых эканамічных санкцый у якасці сродку прымусу, то мы па прынцыповых меркаваннях выступаем супраць выкарыстання такога роду інструменту ў палітыцы каго б там ні было. Тым больш, калі ідзе гаворка аб блізкай нам дзяржаве і народзе», — сказаў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю расейскім і беларускім СМІ з нагоды 20-й гадавіны ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь.

«Адпаведныя дэмаршы ўжо прадпрымаліся — сумесная заява прэзідэнтаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь аб недапушчальнасці падобных метадаў у міждзяржаўных адносінах і сумесная заява урадаў Расіі, Беларусі і Казахстана з выкладаннем такіх жа ацэнак і пазіцый», — нагадаў міністр.

«Думаю, што санкцыі ніколі не прыносяць выніку, якога хочуць тыя, хто за іх агітуе. Я маю на ўвазе, перш за ўсё, аднабаковыя санкцыі, бо санкцыі, якія прымаюцца калектыўна ў рамках Рады Бяспекі ААН, прадугледжаныя Статутам Арганізацыі і з'яўляюцца часткай міжнароднага права . Але з гэтым інструментам трэба абыходзіцца вельмі асьцярожна. Аднабаковыя жа санкцыі, як правіла, прыводзяць толькі да аднаго — тыя ці іншыя пытанні, якія хочуць вырашыць з дапамогай санкцыйнага ціску, проста «заганяюцца ў кут», — цытуе Лаўрова Інтэрфакс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула