БЕЛ Ł РУС

У Гомелі расіец на Lada ўрэзаўся ў машыну хуткай дапамогі і загінуў

22.06.2012 / 10:13

Сутыкненне адбылося на мосце.

Lada з расійскімі нумарамі ўрэзалася ў заднюю частку кузава «Газелі», якая належыць службе хуткай медыцынскай дапамогі. Як паведамляе прэс-служба МУС, машына «хуткай» спынілася, а расіец (1971 г.н.) на легкавіку не паспеў. Удар быў моцным — у выніку аварыі кіроўца Lada загінуў.

«Час быў каля 12.40, на мосце праз Сельмаш, бліжэй да спуску на Багдана Хмяльніцкага, — напісаў на форуме Onliner.by карыстальнік Patrio. — Ляжыць у першай паласе, вакол куча міліцыянтаў».

whit_sezona таксама бачыў наступствы ДТЗ: «Бачыў, як „Лада“ з расійскімі нумары моцна ўехала ў карэту хуткай дапамогі (у зад). У „Лады“ сур’ёзныя пашкоджанні, стрэлілі падушкі, усе тэх. вадкасці былі ўжо засыпаныя пяском».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула