БЕЛ Ł РУС

Забараняюць збіраць чарніцы? Няпраўда!

22.06.2012 / 11:31

КМ

У Рэдакцыю звярнуўся чытач з в. Асавец Любанскага раёна.

Ён паведаміў, што егеры забараняюць збіраць чарніцы ў лесе, патрабуюць аплаты нейкага збору. Тычыцца гэта нібыта тых, хто пасля прадае ягады альбо здае іх нарыхтоўшчыкам.

Мы звярнуліся да галоўнага ляснічага Любанскага лясгаса Валера Сухната: у чым рэч? Ён такую інфармацыю катэгарычна назваў няпраўдай. І спаслаўся на Лясны кодэкс, згодна з якім грамадзяне могуць збіраць ягады бясплатна.

«Ёсць адзін закон для ўсіх».

У Лясным кодэксе сказана, што грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца на тэрыторыі ляснога фонду і бясплатна збіраць для задавальнення ўласных патрэбаў дзікарослыя плады, ягады, арэхі, грыбы, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (арт. 42).

* * *

А вы сутыкаліся з фактамі абмежавання права карыстання лесам? Калі так, сігналізуйце праз каменты ці рэдакцыйныя кантакты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула