БЕЛ Ł РУС

Венгерскі арбітр пра незалічаны гол украінцаў: Прызнаю памылку

22.06.2012 / 12:11

Галоўны арбітр матчу Англія — ​​Украіна Віктар Кашаі прызнаў сваю памылку ў моманце, калі яго брыгада не залічыла чысты гол гульца ўкраінскай зборнай Марка Дэвіча ў браму Англіі.

«Пасля матчу мы паглядзелі паўтор, прааналізавалі сітуацыю і адразу зразумелі, што памыліліся. Мы спрабавалі знайсці прычыну гэтага, але ў адпаведнасці з патрабаваннямі УЕФА мы не маем права публічна каментаваць свае рашэнні і даваць ім ацэнкі», — сказаў венгерскі суддзя.

«Як і ў футбалістаў, у нас таксама здараюцца паражэнні. Мы вельмі расчараваныя, бо гэтая памылка паўплывала і на нас», — падсумаваў арбітр.

У завяршальным матчы групавога этапу Еўра-2012 зборная Украіны прайграла Англіі 0:1 і не выйшла ў плэй-оф. Дэвіч забіў гол у вароты Харта на 62-й хвіліне сустрэчы, калі гаспадары чэмпіянату ўжо прайгравалі. Мяч цалкам перасёк лінію брамы, пасля чаго яго вынес у поле абаронца зборнай Англіі Джон Тэры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула