БЕЛ Ł РУС

Арцыбашава і Вінаградава арыштавалі на 15 сутак

22.06.2012 / 14:05

У Цэнтральным судзе Мінска разгледжаныя справы актывістаў «Гавары праўду» Аляксандра Арцыбашава і Паўла Вінаградава, якіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Абодвум далі па 15 сутак арышту.

Аляксандр Арцыбашаў быў затрыманы 21 чэрвеня ў раёне вуліцы Няміга перад пачаткам палітычнага флэш-мобу з удзелам плюшавых цацак «Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі».

Былога палітвязня Паўла Вінаградава каля дзесяці вечара забралі ў пастарунак з дому, хаця ў пратаколе значыцца час затрыманьня 13 гадзінаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула