БЕЛ Ł РУС

Сёння бітва: Англія — Італія

24.06.2012 / 18:21

nn.by

Вы за каго і хто пераможа?

Вечарам у нядзелю вызначыцца апошні паўфіналіст чэмпіянату Еўропы па футболе.

У Кіеве ў 21:45 пачнецца гульня Англія — Італія.

Пераможца гэтай пары ў паўфінале выйдзе на Германію.

Папярэднія чвэрцьфіналы былі не надта жывыя: Партугалія — Чэхія — 1:0, Германія — Грэцыя — 4:2, Іспанія — Францыя — 2:0.

Такім чынам адна паўфінальная пара ўжо вядомая: Іспанія — Партугалія.

Матчы ½ фіналу пройдуць у сераду (Іспанія — Партугалія, гульня ў Данецку) і чацвер, 28 чэрвеня (гульня ў Варшаве).

***

Не забывайма на свой палетак.
Заўтра, у панядзелак, стануць вядомыя супернікі беларускіх клубаў у кваліфікацыі еўракубкаў (лёсаванне ў 13:00 і 14:30). У прыватнасці, стане вядомы супернік БАТЭ па 2-м кв. раўндзе. Гульні гэтае стадыі пройдуць 17–18 і 24–25 ліпеня. Потым — трэці раўнд, затым — плэй-оф. І толькі потым групавы турнір або Лігі чэмпіёнаў, або Лігі Еўропы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула