БЕЛ Ł РУС

Хто стане найлепшым перакладчыкам 2011 года?

27.06.2012 / 09:39

nn.by

27 чэрвеня часопіс «ПрайдзіСвет» абярэ пераможцаў.

Уручэнне прэміі найлепшым перакладчыкам за 2011 год

Абвяшчэнне і ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» за 2011 год пройдзе 27 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ».

Акрамя ўганаравання найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры на беларускую мову, якое адбудзецца ўжо трэці раз, аматары літаратуры пачуюць добрую замежную прозу, паэзію і драму ў выканні саміх перакладчыкаў.

У імпрэзе возьмуць удзел намінанты:
Сяргей Балахонаў, Альгерд Бахарэвіч, Алеся Башарымава, Марыя Мартысевіч, Ігар Скрыпка, Марына Шода, Анка Упала, сябры журы: Марына Казлоўская, Барыс Пятровіч, Аляксандр Фядута і Андрэй Хадановіч.

Праз відэа-запіс звернуцца да наведнікаў імпрэзы Дзмітры Плакс і Сяргей Шупа, таксама намінаваныя на прэмію.

Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Пачатак у 18.30.

Адрас кнігарні «логвінаЎ»: пр-т. Незалежнасці, 37А.

Кароткі спіс прэтэндэнтаў на прэмію «ПрайдзіСвета» ў трох намінацыях:

Проза

1. Альгерд Бахарэвіч: Шміт, Катрын. Ты не памрэш: раман / пер. Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: «Макбел», 2011.

2. Алеся Башарымава: Янсан, Тувэ. Капялюш чарадзея / пер. Алесі Башарымавай. — Мінск: Зміцер Колас, 2011.

3. Марына Шода: Мілаш, Чэслаў. Родная Еўропа / пер. Марыны Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011.

4. Сяргей Шупа: «Сараеўскае Мальбара» Міленкі Ергавіча, ARCHE-Пачатак: Уяўляючы Балканы. 2011, № 4.

Паэзія

1. Марыя Мартысевіч: пераклады з кнігі «Амбасада» (Амбасада: вершы свае і чужыя. — Мінск, «Кнігазбор», 2011), «Нябожчыкі дамовіліся маўчаць» Веньяміна Блажэннага («ПрайдзіСвет» № 8).

2. Вальжына Морт: «На танцах у Адэсе» Іллі Камінскі («Дзеяслоў» № 53).

3. Дзмітры Плакс: Фростэнсан, Катарына. Чыстая краіна: вершы / пер. Дзмітрыя Плакса. — Мінск: «Медысонт», 2011 (серыя «Бібліятэчка Дзеяслова»).

ПрайдзіСвет:

1. Сяргей Балахонаў: «Вар’яцкі год» Мікіты Славінскага («ПрайдзіСвет» № 8).

2. Антон Францішак Брыль: паэзія з польскай і лаціны (Францішак Дыянізі Князьнін, Юльян Урсын Нямцэвіч, Антоні Эдвард Адынец, Гай Валерый Катул).

3. Кірыл Карлюк: Лісты Купідона: Багуслаў да Ганны Марыі Радзівіл.

4. Ігар Скрыпка: «Мараход» Ежы Шаняўскага (п’еса).

5. Андрэй Стэфановіч: паэзія з ангельскай і французскай (Рэд’ярд Кіплінг, Сулейман Дыяманка, Эрнэст Сава).

6. Анка Упала: «Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула