БЕЛ Ł РУС

«Robinson Club» Тапузідзіса правяраюць

25.06.2012 / 15:16

КМ

Пакуль толькі эпідэміёлагі.

На мінулым тыдні стала вядома пра шпіталізацыю людзей з падазрэннем на сальманэлёз. Усе яны знаходзіліся на вяселлях у гатэльна-забаўляльным комплексе «Robinson Club». Апошні належыць Паўлу Тапузідзісу, аднаму з набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў.

Цяпер Мінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі вядзе пазапланавую праверку рэстарана косплекса.

На гэтым тыдні павінны стаць вядомымі яе вынікі. Пакуль жа ў цэнтры нічога пэўнага пра прычыну захворвання людзей сказаць не могуць.

«Рабінзон-клуб» — шыкоўны гатэльна-забаўляльны комплекс на беразе Мінскага мора. Клуб аб’ядноўвае гатэль, два рэстараны, бар, парк, дзіцячую і верталётную пляцоўкі, станцыю пракату, SPA-цэнтр. Знаходзіцца ў 7 км ад МКАД.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула