Нацбанк будзе зьніжаць стаўку рэфінансаваньня
Нацыянальны банк Беларусі па меры змяншэння інфляцыі ў краіне будзе зніжаць стаўку рэфінансавання, каб па выніках 2007 года выйсці на прагнозныя паказчыкі па яе значэнню.
Нацыянальны банк Беларусі па меры змяншэння інфляцыі ў краіне будзе зніжаць стаўку рэфінансавання, каб па выніках 2007 года выйсці на прагнозныя паказчыкі па яе значэнню. Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, аб гэтым старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч праінфармаваў сёння прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
Нацыянальны банк з 1 лютага часова павысіў стаўку рэфінансавання на 1 працэнтны пункт — да 11 працэнтаў гадавых. Як адзначыў Пётр Пракаповіч, гэта дало магчымасць павялічыць стаўку па прыцягнутых дэпазітах насельніцтва. У прыватнасці, за люты сярэдняя стаўка па такіх укладах склала 12,2 працэнта гадавых, што на 2,5 працэнтнага пункта вышэй, чым у снежні 2006 года.
У цэлым рэалізацыя Нацыянальным банкам працэнтнай палітыкі праходзіць у строгай адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова‑крэдытнай палітыкі на 2007 год. Працэнтная палітыка накіравана, з аднаго боку, на задавальненне патрэбнасцей насельніцтва і прадпрыемстваў у крэдытах, з другога — на стымуляванне прытоку ўкладаў юрыдычных і фізічных асоб у банках. Па стану на 15 сакавіка 2007 года дэпазіты насельніцтва павялічыліся з пачатку года на Br410 млрд.
Прэзідэнт Беларусі паставіў перад Нацыянальным банкам задачу забяспечыць у 2007 годзе выкананне ўсіх прагнозных паказчыкаў развіцця банкаўскай сістэмы Беларусі, у тым ліку і ў першым паўгоддзі.