БЕЛ Ł РУС

Прадаеш чарніцы — ад падатку вызваляешся

26.06.2012 / 11:23

КМ

Ягады пачалі прадаваць і здаваць нарыхтоўшчыкам.

Мы звярнуліся ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах аднаго з раёнаў Мінска, каб там патлумачылі сістэму падаткаабкладання ў падобных выпадках.

Згодна з беларускім заканадаўствам,

вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асобаў прыбыткі плацельшчыкаў, якія атрымліваюць ад збору і здачы лекавых раслінаў, дзікарослых ягадаў, арэхаў, грыбоў.

Таксама вызваляюцца ад адзінага падатку індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя фізічныя асобы, якія рэалізуюць лекавыя расліны, ягады, грыбы, арэхі…

Нагадаем, згодна з Лясным кодэксам,

грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца на тэрыторыі ляснога фонду і бясплатна збіраць для задавальнення ўласных патрэбаў дзікарослыя плады, ягады, арэхі, грыбы,

калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула