БЕЛ Ł РУС

Чарнагорыя ці Харватыя: парайце, калі ласка

26.06.2012 / 12:18

Іван Быкаў

Хочам у гэтым годзе летам з'ездзіць у адну з гэтых краін. Куды лепш?

Збіраемся паехаць машынай, тыдні на два. У нас двое дзяцей 14 і 6 гадоў.

Хочам паехаць улетку, пакуль канікулы. Найперш -- на мора, каб дзеці выгрэліся. А для жыцця збіраемся зняць хату.

Падкажыце, хто бываў, куды лепш ехаць? Дзе лепш адпачнем? Ці будуць недзе праблемы з аўтамабілем?
Якое месца добрае для дзяцей — каб без лішняй гамарні, тармасы, дыскатэк?
І куды найлепш заехаць па дарозе і дзе спыняцца на ноч, каб не вытраціць шмат грошай і не трапіць у праблемы, але каб нейкі цікавы горад з музеямі пабачыць?

Што б вы параілі? Месца, час, маршруты даезду, дэталі?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула