БЕЛ Ł РУС

У сераду — вынікі ЦТ па беларускай і расейскай

26.06.2012 / 13:16

Вынікі ЦТ будуць вывешаныя ў пунктах праходжання тэставання на інфармацыйных стэндах, а таксама сайце РІКВ.

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў Міністэрства адукацыі рыхтуецца 27 чэрвеня вывесіць вынікі ЦТ па беларускай і расейскай мовах, сказаў дырэктар інстытута Мікалай Фяськоў.

Паводле яго слоў, сёння супрацоўнікі інстытута апрацоўваюць апошнія адсканаваныя бланкі адказаў і запячатваюць у спецыяльныя пакеты матэрыялы, для перадачы іх у пункты рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне.

Вынікі ЦТ будуць вывешаныя ў пунктах праходжання тэставання на інфармацыйных стэндах, а таксама сайце РІКВ. Іх можна даведацца і пры дапамозе SMS-запытаў (паслуга даступная для абанентаў Velcom, MTC, Diallog).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула