БЕЛ Ł РУС

Праляскоўскі: Ніхто нікога не збіраецца выганяць пры стварэнні выдавецкіх дамоў

27.06.2012 / 12:23

Пра гэта заявіў журналістам міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі.

«Ніхто нікога не збіраецца скарачаць, выганяць, асабліва творчых людзей.

Гэта каверзы, самі ведаеце каго.
Наадварот задача — зрабіць больш мабільнай нашу рэдакцыйна-выдавецкую палітыку для газет», — сказаў міністр.
«Выдавецкі дом „Звязда“ на выхадзе, а па грамадска-палітычным блоку ідзе вялікая праца», — таксама паведаміў Праляскоўскі. Ён дадаў, што пакуль усе асноўныя газеты застаюцца, але кожная будзе сегментаваць.

Міністр дадаў, што стварэнне выдавецкіх дамоў дае хоць і невялікую, але ўсё ж эканомію грашовых сродкаў. «Але галоўнае ў гэтай справе не грошы. Мы хочам, каб газеты сталі больш цікавымі і запатрабаванымі», — падкрэсліў Праляскоўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула