БЕЛ Ł РУС

Заробак талонамі: «Нязручна, але што зробіш»

27.06.2012 / 14:59

У Лідзе аванс часткова выдалі талонамі на прадукты.

Талоны на ежу — гэта зусім не гістарычны фетыш, гэта суворыя рэаліі. Крама ў Лідзе (Гродзенская вобласць) стала адным з «парталаў» у савецкае мінулае.

Так, супрацоўнікі крамы УКП № 1 «Дом Гандлю» атрымалі частку свайго штомесячнага авансу ў выглядзе сертыфікатаў на куплю прадукцыі ў сваёй жа краме.

Такі сертыфікат, або «талон», прадстаўляе сабой кавалачак звычайнай паперы са штампам крамы і сумай у 30.000 рублёў. Супрацоўнікаў папярэдзілі, калі «атаварваеш» гэты сертыфікат, то нельга атрымаць рэшту наяўнымі грашыма. Іншымі словамі, сумленны працаўнік УКП № 1 «Дом Гандлю» абавязваецца выбраць тавараў такім чынам, каб укласціся ў пэўную суму.

Супрацоўнікі крамы каментуюць гэта без абурэння, адзначаючы, што «гэта звычайная справа, хоць і нязручна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула