БЕЛ Ł РУС

Партугалія білася да апошняга, але ў фінал выйшла Іспанія

28.06.2012 / 00:27

Nashaniva.com

Іспанія — Партугалія — 4:2 па пенальці.

Асноўны і дадатковы час скончыліся 0:0.

Самыя цікавыя эпізоды матчу прыпалі на дадатковы час, але ні адна, ні другая каманда не рэалізавалі галявых момантаў. Зрэшты, стопрацэнтовых момантаў і не было. А вось пенальці прымусілі не адзін мільён сэрцаў калаціцца. Першы ўдар іспанцаў (Хабі Алонса — герой матча з Францыяй) — адбіта! Другі ўдар партугальцаў (Маўцінью) — ізноў адбіта!

Потым спудлаваў Бруну Алвэш, а пераможную кропку паставіў Сэск Фабрэгас.

Іспанцы, нагадаем, дзеючыя чэмпіёны Еўропы (2008) і чэмпіёны свету (2010) і супернікі зборнай Беларусі па адборы на ЧС-2014. У Беларусь яны прыедуць 12 кастрычніка гэтага года.

Заўтра: Германія — Італія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула