Лукашэнка вяртаецца
Аляксандр Лукашэнка вечарам 28 чэрвеня завяршыў наведванне краін Лацінскай Амерыкі і накіраваўся ў Мінск.
Нагадаем, што ён з афіцыйным візітам наведаў Кубу, Венесуэлу і Эквадор. З кожнай з краін былі вызначаны напрамкі развіцця супрацоўніцтва, падпісаны міжнародныя дакументы.