БЕЛ Ł РУС

Салігорскія гарнякі салідарныя з іспанскімі братамі ў барацьбе за сацыяльную справядлівасць

29.06.2012 / 10:21

Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце старшыні Першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Беларуськалій» Беларускага незалежнага прафсаюза (НПГ) Сяргея Чаркасава да шахцёраў Астурыі (Іспанія).

«Дарагія браты і сёстры! Ад Незалежнага прафсаюза гарнякоў выказваю падтрымку і салідарнасць вашаму імкненню адстаяць свае эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы і не дапусціць масавага беспрацоўя і галечы. Мы сочым за інфармацыяй аб падзеях з пачуццём трывогі і глыбокай заклапочанасці. Спадзяемся, што ў гэтай сітуацыі вы будзеце трымацца мужна і прадэманструеце годны прыклад гуманізму, неабыякавасці і гатоўнасці бараніць свае правы ўсіх нязгодных з несправядлівасцю ў гэты цяжкі час. Старшыня НПГ ААТ „Беларуськалій“ Сяргей Чаркасаў»

У шахцёрскім рэгіёне Іспаніі, у Астурыі, разгарнулася фактычна паўстанне.
Шахцёры перакрылі падпаленымі аўтапакрышкамі аўтастрады, а гэтак жа забарыкадавалі чыгунку, вядучую з Астурыі ў Ліён. Паліцыя ўжыла спецсродкі. У адказ рабочыя закідалі паліцыю бутэлькамі з бензінам і абстралялі яе самаробнымі ракетамі.

23 чэрвеня пачаўся «Чорны марш». Ён стартаваў ад шахты Барэда: 80 працоўных, у тым ліку 4 жанчын, пачалі марш на Мадрыд.

Прычынай хваляванняў стала скарачэнне больш чым на 60% дзяржаўнай падтрымкі галіны, у выніку чаго шахты эканамічна больш нежыццяздольныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула