Румас не бачыць праблем у цікавасці Расіі да росту экспарту растваральнікаў
Беларускі ўрад не бачыць праблем у цікавасці Расіі да росту экспарту з Беларусі растваральнікаў і разбавіцеляў.Аб гэтым журналістам у Мінску 28 чэрвеня заявіў
«У рамках Мытнага саюза яны (расійскі ўрад) бачаць, што па некаторых пазіцыях у нас вырас экспарт. І яны гэтае пытанне вывучаюць. Мы таксама вывучаем, чым яны займаюцца. Не бачу тут ніякіх праблем», — сказаў Румас.
Між тым, як паведамлялася раней, Мінфін Расіі апасаецца, што Беларусь пад выглядам арганічных растваральнікаў экспартуе нафту і нафтапрадукты. У прыватнасці, 28 чэрвеня намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў заявіў: «Мы сутыкнуліся з тым, што ў некалькі разоў з Беларусі вырас экспарт арганічных растваральнікаў на знешні рынак. Мы апасаемся, што гэты тавар — прыкрыццё. Не выключана, што пад выглядам растравальнікаў экспартуюцца нафтапрадукты».
Шаталаў падкрэсліў, што расійскі бок разбіраецца з гэтай інфармацыяй і спрабуе прыняць адпаведныя меры. «Будзем дамаўляцца з беларускімі калегамі», — сказаў ён.
Намеснік міністра фінансаў РФ нагадаў, што цяпер расійскі бюджэт губляе сур`ёзныя даходы, паколькі пры пастаўках нафты і нафтапрадуктаў унутры Мытнага саюза не збіраюцца экспартныя пошліны.
«Гаворка ідзе пра многія мільярды долараў. Ёсць пэўныя кампенсацыйныя механізмы. Беларусь пры экспарце нафты і нафтапрадуктаў са сваёй тэрыторыі павінна збіраць экспартныя пошліны па расійскіх стаўках і пералічваць іх у бюджэт РФ», — сказаў Шаталаў, дадаўшы, што такая мера толькі часткова кампенсуе страты расійскага бюджэту.
У адпаведнасці з дзейнымі пагадненнямі Беларусь у абмен на бяспошлінную нафту і нафтапрадукты абавязана пералічваць у расійскі бюджэт пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў за межы Мытнага саюза. Летась Расіі ў выглядзе нафтавых пошлін было пералічана больш чым 3 млрд. долараў. Аднак пры экспарце разбавіцеляў і растваральнікаў уся выручка застаецца ў Беларусі, пошліны ў бюджэт РФ беларускі бок не плаціць.
6 чэрвеня на
Прааналізаваць сітуацыю з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі даручыў профільным ведамствам прэм`