БЕЛ Ł РУС

Пухнаты пазітыў: вавёркі ў гарадскім парку — фота

29.06.2012 / 11:52

Сямён Печанко

Каб узняць сабе настрой, дастаткова набыць пакуначак семак і наведацца ў парк.

Пачастунак вавёркам даводзіцца дзяліць з нахабнымі галубамі.

Не ўсе вавёркі адважваюцца частавацца з рук.

Вавёркі вельмі рухавыя, здымаць іх звычайным фотаапаратам няпроста.

Вавёрка схапіла семку з рукі і адскочыла вышэй.

Спроба разагнаць канкурэнтаў.

За хлеб вавёркі дзячаць відовішчамі.

Раніцай, пакуль у парку імя Горкага нешматлюдна, вавёркі больш ахвотна ідуць да рук. Варта пашамацець пакункам з пачастункам, як з дрэва пачнуць накручваць спіралі цікаўныя звяркі.

Адна бяда — галубы. Нахабныя птушкі таксама прыляцяць у вялікай колькасці. І каб пакарміць вавёрку з рук, давядзецца ўвесь час адсыпаць у бок хабар галубам. Хочаце даўжэй паназіраць за вавёрамі, прыхапіце з сабой хлеба для птушак.

Пачаставаўшыся, звяркі могуць зладзіць для вас дадатковае відовішча: вясёлую штурханіну паміж сабой. А то і бойку з галубамі за лепшую семку ці сухарык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула