Штраф за безбілетны праезд будзе значна павялічаны
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 29 чэрвеня прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжваюць у тым ліку павелічэнне штрафу за безбілетны праезд.
Як мяркуе дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, дзейны памер штрафу за безбілетны праезд пасажыраў у грамадскім транспарце (0,2 базавай велічыні -- 20 тыс.) не забяспечвае папераджальную функцыю заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці і абарону законных інтарэсаў перавозчыкаў, пра што сведчыць тэндэнцыя росту такіх правапарушэнняў. У сувязі з гэтым законапраект прадугледжвае павелічэнне памеру штрафу за безбілетны праезд у гарадскім грамадскім транспарце з 0,2 да 0,5 базавай велічыні, а ў прыгарадным грамадскім транспарце — з 0,5 да 0,7 базавай велічыні.
На сёння памер базавай велічыні складае 100 тыс. рублёў.