БЕЛ Ł РУС

«Прашу дараваць, што дазволіў сабе быць скотам, бо вельмі важна ім не быць»

29.06.2012 / 13:57

nn.by

Галоўны трэнер ФК «Тарпеда» Мінск выбачыўся перад заўзятарамі за бойку на матчы з «Партызанам».

Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала заяву галоўнага трэнера ФК «Тарпеда» Мінск Анатоля Фаміна, у якой ён выбачаецца за інцыдэнт падчас матчу, што прайшоў у мінулую суботы паміж ФК «Тарпеда» і «Партызанам» (матч чэмпіянату сталіцы).

«23 чэрвеня падчас гульні чэмпіянату г. Мінска па футболе паміж камандамі „Тарпеда“ і „Партызан“ сваёй нястрыманнасцю я нанёс абразу сапраўдным знаўцам футбола: зрэагаваў на правакацыю і ўдарыў гульца каманды „Партызан“. Прашу прабачэння ва ўсіх, хто шчыра любіць футбол як гульню сапраўдных мужчын, як гульню інтэлектуалаў, як відовішча блізкае да тэатру.

Прашу прабачэння ў тых, хто лічыць, што футбол аб’ядноўвае людзей і развівае творчыя здольнасці. Прашу дараваць мне за тое, што дазволіў сабе быць скотам, бо вельмі важна ім не быць.

Галоўны трэнер каманды „Тарпеда“ Мінск Анатоль Фамін».

***

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула