БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду пайшоў па булачку ў аэрапорце Данецка і спазніўся на самалёт

29.06.2012 / 14:47

Ніхто не заўважыў страты байца.

Лідар зборнай Партугаліі па футболе Крышціяну Раналду спазніўся на самалёт, на якім яго каманда ляцела з аэрапорта Данецка ў Лісабон пасля паразы ў паўфінале Еўра-2012. Пра гэта паведамляе інфармацыйны цэнтр «Украіна-2012».

«Арганізатар паездкі спытала мяне, ці не хацеў бы я сядзець у пятай зоне — у канцы салона самалёта. Я адказаў згодай. Часам я сяджу ў першай, другой або трэцяй зоне. Але я пагадзіўся ляцець у пятай. Потым я пайшоў у кавярню, каб купіць булачку, а самалёт узляцеў без мяне. Гэта несправядліва!», — распавёў Раналду.

Галоўны трэнер зборнай Партугаліі Паўлу Бенту не заўважыў адсутнасць Раналду, і таму давялося правесці ва Украіне яшчэ некалькі гадзін.

«Паход па булачку, відавочна, быў памылкай», — жартуе Крышціяну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула