БЕЛ Ł РУС

У Філіпа Кіркорава нарадзіўся сын

30.06.2012 / 22:21

СЦ

Кавалер ордэна Скарыны паставіў выраб дзяцей на канвеер.

Кавалер ордэна Скарыны Кіркораў паставіў выраб дзяцей на канвеер. Толькі мамы ў малых не будзе.

У вядомага расійскага спевака балгарскага паходжання Філіпа Кіркорава нарадзіўся сын. Пра гэта сам спявак паведаміў са сцэны ў перапынку свайго канцэрту ў Сафіі.

«Я вельмі ўсхваляваны. Гэтая навіна прыйшла да мяне за паўгадзіны да канцэрта», — цытуе «Руская служба навін». Сваю заяву артыст зрабіў пад бурныя апладысменты залы.

Сам спявак ледзь стрымліваў слёзы радасці. Вага дзіцяці — 4200 грамаў, рост — 58 сантыметраў. Імя сыну бацька пакуль не абраў. У таямніцы застаецца і асоба маці малога.

Нагадаем, што ў канцы мінулага года Кіркораў стаў бацькам. Cурагатная маці, якая жыве ў ЗША, нарадзіла яму дзяўчынку.

Яе назвалі Алай-Вікторыяй. Былая жонка Кіркорава Ала Пугачова прапанавала, каб зараз Філіп назваў сына Максімам. Як вядома, наступным яе мужам стаў парадыст Максім Галкін.

Аднак Філіп над імем сына пакуль думае. У таямніцы застаецца і асоба маці малога.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула