БЕЛ Ł РУС

Іспанія—Італія

1.07.2012 / 12:57

nn.by

«Чырвоная фурыя» рабілася чэмпіёнам Еўропы двойчы, «Скуадра Адзура» — аднойчы.

Сёння адбудзецца фінал Еўра-2012, у якім згуляюць зборныя Іспаніі ды Італіі. Матч пройдзе на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі» і пачнецца ў 21:45 па мінскім часе.

Зборная Іспаніі мае перад супернікам перавагу ў колькасці выйграных чэмпіянатаў Еўропы. «Чырвоная фурыя» рабілася чэмпіёнам Еўропы двойчы: у 1964 годзе іспанцы ў сябе на радзіме перамаглі зборную СССР, а на Еўра-2008, які праходзіў у Аўстрыі і Швейцарыі, іспанская зборная перамагла нямецкую.

«Скуадра Адзура» перамагла на Еўра аднойчы. У 1968 годзе ў сябе на радзіме італьянцы перамаглі зборную Югаславіі. Той чэмпіянат запомніўся сваім паўфіналам. У ім зборныя Італіі і СССР згулялі ў нічыю, у выніку лёсавання ў фінал прайшла Італія.

На чэмпіянатах свету італьянскія футбалісты на галаву вышэйшыя за калегаў з Іспаніі. Яны чатыры разы рабіліся чэмпіёнамі свету, іспанцы — аднойчы.

Што да алімпійскіх гульняў, то тут у фіналістаў Еўра-2012 нічыя 1:1.

Абедзьве зборныя каштуюць каля мільярда еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула