БЕЛ Ł РУС

Атмараві запісаў альбом песняў-мантраў

2.07.2012 / 11:54

ЮУ

Індуісцкія матывы песнях былога мінчука мяжуюць з еўрапейскай поп-музыкай.

Атмараві запісаў альбом песняў, натхнённых вучэннем Оша, мантрамі і індыйскімі практыкамі. У альбоме змяшаліся індуісцкія матывы і еўрапейская поп-музыка. Спявае аўтар па-расейску і па-англійску.

Атмараві — адзін з самых незвычайных беларускіх музыкаў. Ён заўзята бароніць аўтарскія правы, аднаасобна запісвае альбомы, прапагандуе якасны заходні поп. Пару гадоў таму Атмараві пераехаў з Мінска ў Санкт-Пецярбург, дзе цяпер жыве актыўным творчым жыццём — удзельнічае ў трыб’юце «Акварыюма», у конкурсе кавераў The Beatles, піша песні ў падтрымку Pussy Riot, удзельнічае ў апазіцыйнай складанцы «Белы альбом» Васіля Шумава.

Нягледзячы на тое, што альбом «Путь белых облаков» мае спецыфічную тэматыку, песні з яго агульнаўжывальныя. Гэта прыблізна тое, што хацелася б чуць па фм-радыё.

Паслухаць альбом можна тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула