У будслаўскую пілігрымку рушылі 300 мінчукоў — фота
Яны будуць ісці пяць дзён.
Да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай ад мінскага Катэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі яны будуць ісці цягам пяці дзён. 6–7 ліпеня там адбудзецца штогадовы фэст у гонар цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Урачыстая Імша перад пачаткам шляху — штогадовая традыцыя. Сёлетняя пілігрымка ад Катэдры да будслаўскай святыні выправілася ў дваццаць другі раз.
Ксёндз Кірыл — адзін з яе кіраўнікоў, які гэтую адказнасць прымае на сябе ўпершыню, а таму не хавае хвалявання: «Зразумела, што ёсць хваляванні, бо вялікая група выходзіць і мае ісці даволі працяглы шлях. Ёсьць хваляванні, каб кожны дайшоў, прычым, дайшоў здаровым, каб кожны меў чым падсілкавацца ў гэтым шляху, каб меў добры начлег. Але найперш хваляванні за тое, каб гэтая пілігрымка прынесла духоўны плён. Бо можна дайсці ў Будслаў здаровым і ўсё знешне будзе прыгожа, але калі пілігрымка не дасць духоўнага плёну, то яе вартасць будзе, можна сказаць, нулявой».
Глядзіце таксама:
Ад 2 ліпеня распачынаюцца пілігрымкі ў Будслаў