БЕЛ Ł РУС

Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал Уімблдона

2.07.2012 / 21:44

2 ліпеня ў чацвёртым коле Адкрытага чэмпіянату Англіі па тэнісе другая ракетка свету за 62 хвіліны з лікам 6:1, 6:0 разграміла сербку Ану Іванавіч (14).

Наступнай суперніцай беларускай спартвумэн, як і ў чвэрцьфінале леташняга Уімблдона, будзе Таміра Пашэк з Аўстрыі (37).

У мінулым сезоне Азаранка дайшла да паўфіналу адкрытага чэмпіянату Англіі, дзе саступіла чэшцы Петры Квітавай.
Суперніцы сустрэнуцца зноў на гэтай жа стадыі, калі Азаранка выйграе ў Пашэк, а Квітава — у амерыканкі Серэны Уільямс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула