БЕЛ Ł РУС

Славенія можа папрасіць фінансавай дапамогі

3.07.2012 / 09:28

АГ

Славенія можа стаць шостай краінай еўразоны, якая папросіць знешняй фінансавай падтрымкі ва ўладаў Еўрасаюза з-за складанасцяў у банкаўскім сектары. Так мяркуюць эканамісты, апытаныя агенцтвам Bloomberg.

Раней па фінансавую дапамогу да ўладаў Еўропы ўжо звярнуліся Грэцыя, Партугалія, Ірландыя, Іспанія і Кіпр.

Напярэдадні Еўракамісія ўхваліла наданне дзярждапамогі ў памеры €383 млн найбуйнейшаму банку Славеніі - Nova Ljubljanska Banka (NLB), а таксама пачатку даследаваць эфектыўнасць аздараўлення гэтага банка. Гэта ўжо другая дакапіталізацыя NLB за апошнія два гады - у сакавіку мінулага года Еўракамісія ўжо ўхваліла вылучэнне банку €250 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула