БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Бірмы памілаваў 46 вязняў

3.07.2012 / 09:53

Дзяржаўныя СМІ Бірмы паведамілі пра памілаванне прэзідэнтам краіны Тэйн Сейнам 46 зняволеных. Газета «Новы свет М’янмы» адзначае, што рашэнне прынята ў рамках палітыкі стабільнасці і нацыянальнага прымірэння.

Застаецца невядомым, ці будзе вызвалены нехта з вязняў сумлення, якіх міжнародныя праваабарончыя арганізацыі налічваюць сотнямі.

Паводле звестак праваабаронцаў, у Бірме каля 2000 палітычных зняволеных,
сярод якіх ёсць журналісты, актывісты прадэмакратычнага руху, апаненты ўрада, манахі, якія прымалі ўдзел у антыўрадавых пратэстах у 2007 годзе, а таксама члены розных этнічных груп, якія дабіваюцца большай аўтаноміі.

У кастрычніку мінулага года Тэйн Сейн амніставаў больш за 6 тысяч вязняў турмаў, што было пазітыўна ўспрынята міжнароднай супольнасцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула