БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч прапанаваў пабудаваць у Лошыцкім парку віпаўскі гатэль

3.07.2012 / 14:47

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў развіваць інфраструктуру Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу і зрабіць яго больш камфортным для адпачынку мінчан і гасцей сталіцы.
Адпаведную задачу ён агучыў сёння ў час наведвання парку сумесна з кіраўніком горада Мікалаем Ладуцькам.

«Лошыцкі парк — маляўнічае выдатнае месца. Ландшафтным архітэктарам і тым, хто займаецца зялёным будаўніцтвам, удалося злучыць і новае, і захаваць тое, што было ў Лошыцкім парку 100 гадоў таму, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Аднак наперадзе яшчэ шмат работ, бо выканана ў асноўным добраўпарадкаванне. Зараз неабходна насыціць яго музейнымі комплексамі, якія адпавядаюць інфраструктурай адпачынку».

На думку Міхаіла Мясніковіча, парк павінен быць не толькі месцам для ціхага сямейнага адпачынку, але і перспектыўным аб’ектам для прыцягнення турыстаў. «Тут могуць быць і эксклюзіўныя аб’екты, напрыклад, віпаўская невялікая гасцініца, адпаведныя рэстараны, — сказаў ён. — Што да харчавання, яно павінна быць даступна для розных катэгорый».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула