БЕЛ Ł РУС

У сераду да +34

3.07.2012 / 15:11

Спёка захаваецца мінімум да пятніцы.

У сераду, 4 ліпеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12–18 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 21 градуса.

Днём будзе вельмі горача — 30–34 градусы, на паўночным усходзе — ад 26 да 29 градусаў.

Гарачае надвор’е захаваецца і 5–6 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула