BMW разарвала ад удару аб слуп - фота
У аварыі на МКАД загінулі двое, у тым ліку дзяўчына.
ДТЗ з удзелам BMW адбылося 3 ліпеня каля 20.00 на Мінскай кальцавой аўтадарозе на ўчастку паміж вуліцамі Мантажнікаў і Ясеніна.
Аўтамабіль BMW, які рухаўся з боку мікрараёна Захад (хутчэй за ўсё, пятай серыі, выпуск пачатку 1990-х), урэзаўся ў слуп. Мяркуючы па ўсім, у момант удару хуткасць была значнай, бо аўто літаральна разарвала напапалам.
Пярэдняя частка аўто знаходзілася ў кювеце метрах у дваццаці ад слупа, часткі аўтамабіля былі раскіданыя па трасе.
У ДТЗ загінула, як мінімум, два чалавекі, у тым ліку дзяўчына.На месцы здарэння працавалі некалькі машын хуткай дапамогі.