БЕЛ Ł РУС

Закон аб расейскай: Спікер Вярхоўнай рады Украіны падаў у адстаўку

4.07.2012 / 10:27

Спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Літвін папрасіў дэпутатаў прыняць яго адстаўку. Пра гэта ён заявіў падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады.

Гэта выклікала апладысменты ў зале. Пасля чаго Літвін пайшоў з залы.

Таксама Літвін заявіў, што яго падставілі, а чалавек, які гэта зрабіў, з'яўляецца яго намеснікам. Падобна на тое, што старшыня ВР намякнуў на Адама Мартынюка.

На брыфінгу пра сваю адстаўку заявіў таксама віцэ-спікер Мікалай Таменка.

Нагадаем, што ўчора Вярхоўная Рада Украіны на сваім пасяджэнні 248 галасамі ўхваліла ў другім чытанні закон пра статус расейскай мовы, унесены дэпутатамі ад урадавай Партыі рэгіёнаў. Паводле дакумента расейская мова атрымае статус рэгіянальнай там, дзе яна з'яўляецца роднай мінімум для 10% насельніцтва.

Цяпер законапраект яшчэ мае падпісаць прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Апазіцыя выступала супраць прыняцця гэтага закона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула