БЕЛ Ł РУС

Да Сарказі прыйшлі з ператрусам

4.07.2012 / 10:38

Французская паліцыя правяла ператрусы дома ў Нікаля Сарказі, а таксама ў яго працоўным кабінеце і ў офісе юрыдычнай кампаніі, частка якой належыць экс-прэзідэнту, які пасля абранння Алянда страціў сваю недатыкальнасць.

Ператрусы праводзіліся, калі Сарказі не было ў Францыі. Па словах яго адваката, зараз Сарказі з сям’ёй знаходзіцца ў Канадзе.

Ператрусы звязаныя з падазрэннямі ў незаконным фінансаванні прэзідэнцкай кампаніі Сарказі ў 2007 годзе: ёсць звесткі, паводле якіх 23-і прэзідэнт Францыі атрымліваў грошы ад суўлададльніцы L’Oreal Ліліян Бетанкур — самай багатай жанчыны Францыі.

Інфармацыя пра тое, што Бетанкур фінансавала прэзідэнцкую кампанію Сарказі, з’явілася ў 2010 годзе і стала прычынай буйнога скандалу. Першапачаткова паведамлялася аб суме ў 150 тысяч еўра, аднак пазней, у сакавіку 2012 года, у СМІ стала фігураваць сума ў 800 тысяч еўра.

Таксама Сарказі абвінавачваюць у хабары за пастаўку зброі ў Пакістан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула