БЕЛ Ł РУС

Закрылася чарнасоценская газета «Минское слово»

4.07.2012 / 10:41

Nashaniva.com

«НН» сто гадоў з вамі

Мінск. Закрылася чарнасоценская газета «Минское слово», каторая пяць гадоў таму была заложана Густавам Шмідам. Закрылася вось з якой прычыны: выдавец Скрынчанка, доктар Здановіч і др. адправілі ў Пецярбург жалабу на вікарнага архірэя Іоанна, што ён не так вядзе палітыку, як нябожчык архірэй Міхаіл. Архірэй пазваў да сябе жалабшчыкаў і паставіў ім варунак, што для што альбо яны для дабра «нацыянальнай» справы павінны ўзяць для кіравання газетай жыда выхраста Мэндэля Ш., або хай саўсім закрыюць газету на час выбараў у Думу. Скрынчанка абраў апошняе. Змясціўшы ў апошнім нумары колькі вострых стацей проці адміністрацыі. Гэты нумар канфіскавалі.

«НН». № 25. 1912.

Упершыню за тры гады ўвагу афіцыйнай Масквы прыцягнула праблемы зніклых апанентаў Лукашэнкі. У Думу нанеслі візіт сваякі ахвяраў рэпрэсій у Беларусі. Кіраўнікі праўрадавых фракцый Думы звярнуліся з лістом да Пуціна ды папрасілі ўмяшацца ў следства па гэтых справах.

«НН». № 25. 2002.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула