БЕЛ Ł РУС

Праезд ў электрычках і цягніках даражэе на 20%

4.07.2012 / 17:0

ЯМ

А праезд у вагонах павышанай камфортнасці — на 33–50%.

Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай ад 21 чэрвеня 2012 № 59 на 20–50% павысіла тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.

Пастанова ўступае ў сілу з 11 ліпеня.

Згодна з дакументам, на 20% павышаны тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электра- і дызель-цягнікамі, а таксама пасажырскімі і хуткімі цягнікамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах. Таксама на 20% павялічаны тарыфы на перавозкі багажу і грузабагажу.

Акрамя таго, на 33–50% павялічаныя тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электрацягніка, сфармаванымі з вагонаў палепшаных характарыстык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула