БЕЛ Ł РУС

Апазіцыя Сірыі падтрымала план на «пераходны перыяд»

4.07.2012 / 17:03

Пры ўмове, што Асад сыходзіць у адстаўку.

Сірыйская апазіцыя пагадзілася падтрымаць план на пераходны перыяд у краіне пры ўмове, што прэзідэнт Башар Асад сыдзе ў адстаўку.

Аднак удзельнікам сустрэчы ў Каіры так і не ўдалося дасягнуць пагаднення наконт фарміравання адзінага органа, які б прадстаўляў інтарэсы апазіцыі Сірыі на перамовах з сусветнымі дзяржавамі.

Погляды прадстаўнікоў апазіцыйных груп Сірыі на план па ўрэгуляванні крызісу ў краіне значна разыходзяцца.
Пакуль не ясна, чаго больш — супярэчнасцяў або супадзенняў — у прапановах розных груп сірыйскай апазіцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула