БЕЛ Ł РУС

Пасол Багдонас з'язджае

5.07.2012 / 11:54

Літоўскае пасольства ў Беларусі ўзначаліць былы пасол Літвы ў НАТО і былы міністр абароны краіны Лінас Лінкявічус.

51-гадовы Лінкявічус стане пятым паслом Літвы ў Беларусі. З 2011 года ён працаваў кансультантам прэм'ер-міністра па сувязях з НАТО, паслом па асобых даручэннях. Вядомы таксама як публіцыст. Член Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы.

Назваць дату прыезду Лінаса Лінкявічуса ў Мінск у пасольстве пакуль не змаглі. Як паведамляюць літоўскія СМІ, новы кіраўнік дыппрадстаўніцтва можа прыехаць у Беларусь у 20-х лічбах ліпеня.

Цяперашні пасол Літвы Эдмінас Багдонас, які працуе ў Беларусі з 2007 года, пакіне Мінск на наступным тыдні ў сувязі з заканчэннем сваёй дыпламатычнай місіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула