БЕЛ Ł РУС

ЕЦБ знізіў базавую працэнтную стаўку да рэкордна нізкага ўзроўню

5.07.2012 / 16:54

Еўрапейскі цэнтрабанк (ЕЦБ) панізіў базавую працэнтную стаўку да рэкордна нізкага ўзроўню - 0,75% гадавых. Раней базавая працэнтная стаўка ЕЦБ складала 1%.

ЕЦБ таксама знізіў стаўку па дэпазітах з 0,25% да 0% і маржынальную стаўку крэдытавання да 1,5% з 1,75% гадавых.

Рашэнне ЕЦБ супала з прагнозамі аналітыкаў. Па іх словах, ЕЦБ давялося пайсці на такі крок, каб не дапусціць далейшага паглыблення крызісу ў еўразоне.

Папярэдні раз ЕЦБ знізіў базавую працэнтную стаўку ў снежні 2011 года - з 1,25% да 1% гадавых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула