БЕЛ Ł РУС

Пенсіі павысяць сёлета яшчэ двойчы

5.07.2012 / 17:00

Пераразлікі пенсій у Беларусі будуць ажыццёўлены з 1 жніўня і 1 лістапада,
паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

«Чым вышэйшыя будуць тэмпы росту заработнай платы за папярэдні перыяд, тым вышэйшы будзе і памер пенсіі», — падкрэсліла міністр. Яна нагадала, што ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ў гэтым годзе павінна быць чатыры пераразлікі пенсіі. Два з іх, у лютым і маі, ужо праведзены.

Акрамя таго, дадала Мар’яна Шчоткіна, «ва ўрадзе будуць абмяркоўвацца пытанні аб дададтковых мерах па падтрыманню дабрабыту народа і яго прымнажэнню».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула