БЕЛ Ł РУС

Над Заслаўем лятала рэклама хрэну — фота

5.07.2012 / 21:57

Сямён Печанко

Паветраны шар з рэкламай кампаніі АВС ляцеў занадта нізка і сеў пасярод вёскі.

Першы паветраны шар праляцеў над Заслаўем на вялікай вышыні і паспяхова знік за гарызонтам, адляцеўшы ў накірунку Маладзечна.

Другі шар меў лагатып кампаніі, што вырабляе маянэз і хрэн АВС.

Ён ляцеў падазрона нізка і ў нейкі момант падалося, што ён аварыйна сядзе пасярод лесу.
Магчыма, так магло і здарыцца, бо калі ён праз якую хвіліну набраў вышыню, на дарозе паралельным курсам праехаў мікраатобус з прычэпам і лагатыпам кампаніі. Шар усё ж не набраў патрэбную вышыню і сеў пасярод суседняй вёскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула