БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына з Новалукомля атрымала 100 балаў па хіміі, а потым 100 балаў па біялогіі

5.07.2012 / 23:28

Сапраўднай сенсацыяй уступнай кампаніі стала выпускніца з другой сярэдняй школы Новалукомля — Карына Пачко. Дзяўчына набрала па хіміі і біялогіі па 100 балаў.

Як заўважае дзяўчо, гэтымі прадметамі яна раней нават не захаплялася і вырашыла здаваць іх толькі ў выпускным класе:

«Хіміяй і біялогіяй я займалася каля года, з іх прыкладна сем месяцаў з рэпетытарамі».

Карына заўважае, што школьнай праграмы для тэставання «ў прынцыпе павінна хапіць».

«Я вельмі шмат чытала і шукала дадатковую літаратуру па гэтых прадметах, рашала тэсты папярэдніх гадоў. Але школьнай праграмы ў прынцыпе павінна быць дастаткова».

Дзяўчына з амаль максімальным вынікам збіраецца пакараць Медыцынскі ўніверсітэт і ўжо не турбуецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула