БЕЛ Ł РУС

Мядзведзі, якія прызямліліся ў Сухараве — фотафакт

6.07.2012 / 00:33

ЮУ

Жыхар Сухарава знайшоў місяў у сябе ў двары і на даху.

«Як толькі мы пачулі, што мядзведзікаў скінулі на Сухарава, мы з сябрамі выправіліся іх шукаць, — распавёў Рэдакцыі жыхар раёна Сухарава, які папрасіў не называць ягонага імя. — Асабліва, калі ўбачылі відэа і пазналі «родную» ТЭЦ».

У выніку адзін мядзведзік знайшоўся на двары, другі — на даху.

«Гэта моцна, — кажа чалавек, — абысці ўсе беларускія СПА. І што б вы думалі, мы знайшлі іх. Цяпер адразу два мядзведзікі ў нас. Шведы круцейшыя за Руста».

Наш чытач дазволіў нам прыехаць, упэўніцца і сфатаграфаваць тыя цацкі. Шведскія мядзведзікі сталі хатнімі любімцамі — ім адведзена пачэснае месца на паліцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула