БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Назарбаева з днём нараджэння

6.07.2012 / 09:03

Прэзідэнту Казахстана ўжо 72 гады.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша шматгранная дзейнасць, нястомная праца ў імя працвітання Казахстана дастойны самай высокай ацэнкі", -
адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву здароўя, дабрабыту і поспехаў на высокай дзяржаўнай пасадзе.

Дарэчы, Назарбаеву ўжо 72 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула