БЕЛ Ł РУС

На Купалле ў вёску Лукашэнкі з'ехаліся 50 тысяч чалавек

7.07.2012 / 9:30

«Александрыя збірае сяброў» з размахам.

Гасцямі і ўдзельнікамі свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне 6 ліпеня сталі каля 50 тысяч чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі.

На «Купалле» арганізавана шырокая культурная праграма: праца тэматычных падворкаў, гандлёвых шэрагаў, выстава-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў, кніжная выстава-продаж. На свята з’ехаліся каля тысячы майстроў з Беларусі, Расіі і Украіны. Экспазіцыя Гарады майстроў разгарнулася на беразе Дняпра ў відзе аднаго з галоўных купальскіх сімвалаў — сонца, прамяні якога ўтвараюць вуліцы майстроў, якія чаргуюцца з вуліцамі святаў.

Цэнтральнай падзеяй свята стаў гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны «Славянскі карагод на Купальскім Свяце».

Шырокая забаўляльная і канцэртная праграма працягнецца і 7 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула