Маркес дзяцінее?
Пра гэта паведаміў брат пісьменніка.
Знакаміты калумбійскі пісьменнік, уладальнік Нобелеўскай прэміі па літаратуры Габрыэль Гарсія Маркес цяжка хворы. Як распавёў брат пісьменніка Хаім Гарсія Маркес на сустрэчы са студэнтамі ўніверсітэта ў Картахене,
«У яго праблемы з памяццю. Часам я плачу, разумеючы, што губляю яго», — сказаў брат пісьменніка, дадаўшы, штоз-за праблем са здароўем Габрыэль Гарсія Маркес больш не можа пісаць.
Брат пісьменніка таксама паведаміў, што Маркес знаходзіцца ў здавальняючай фізічнай форме і «захоўвае уласцівыя яму пачуцце гумару і энтузіязм».
У калумбійскіх СМІ раней неаднаразова з’яўляліся паведамленні аб цяжкім захворванні знакамітага пісьменніка, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтых звестак да цяперашняга моманту не было.
Габрыэль Гарсія Маркес з’яўляецца адной з ключавых фігур лацінаамерыканскага «літаратурнага феномену»